Акурат напярэдадні сьвятаў, Менск нагадвае нейкі невялікі (ці наадварот - вялікі) абласны расейскі цэнтар (бо да Маскоўскіх нораваў тут, дзякуй Божа, яшчэ далёка. Я ўласна ніколі ня быў вельмі супроць звычайных людзей з Усходу, бо разам працавалі ды папілі шмат горкай вадзіцы.
Але сярод нармальнага народу-жа сустракацца сапраўдныя паскуды.
Дык вось. Сёньня прыперла, прабачце, у прыбіральню. Бліжэйшая - у МакДональдзе. Стаім у чарзе і тут нехта, на вялікім падпітку, кажа ў натоўп: "Вы - беларусы?" Палова чаргі напружваецца. "Брацья беларусы, січас будзет махачььь з айзерамі, паддержыце брацьяв". Натоўп уздыхае і адварочваецца. Адварочваецца, бо насамрэч, у нас няма праблемаў з айзерамі - яны ня лезуць, мы ня лезем. А як лезуць, дык у цэнтры горада вельмі эфэктоўна працуз ОМНОМ, а 29.12 ніхто не жадае атрымаць содні.
Працягу я ня бачыў, але хтосьці на кагосьці лемантаваў, камусьці разьбілі акуляры, а хтосьці прыскакаў у прыбіральню выклікаць той самы ОМНОМ супроць людзей каўкаскае нацыянальнасьці.
Карацей. Хтосьці з "гасьцёў" сталіцы пхнуў нейкага малога, які быў з братамі (быццам бы штосьці сьвяткавалі ў МакДацы). Ды яшчэ назваў чарнажопым (знаёмы рукапіс), браты абурыліся ды ўламілі так, что парэшткі акуляраў аказаліся на другім паверсе. А потым ужо ахова стрымлівала раз'юшаных азербайджанцаў, каб госьці не здабылі ў косьці яшчэ больш. Цікава, што тутэйшая кабета, якая была з "ліцамі каўкаскай нацыянальнасьці" крычэла на "брата": "Як можна быць такім расістам? Фу, поскудзь, яшчэ братамі называецеся". Нашыя беларусы ішлі мімахадзь ды ўсьміхаліся, нават не спрабуючы стаць на "братэрскі" бок.